Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Дзень роднай мовы

21 лютага пачаўся ў нашай дашкольнай установе незвычайна. Дзяцей і іх бацькоў сустракаў амаль сапраўдны Дзед Барадзед. Ён вельмі прыгожа размаўляў на беларускай мове, загадваў загадкі, расказваў беларускія забаўлянкі. І гэта ўсё было нездарма. Такім чынам мы пачалі ў нашай установе Дзень роднай мовы. Далей на працягу дня дзеці гулялі ў беларускія гульні, слухалі беларускія казкі, чыталі вершы на беларускай мове, завіталі у музей "Беларуская хатка". Каб падтрымліваць жаданне дзяцей размаўляць па-беларуску да іх у госці "прыходзілі" беларускія персанажы: Буслік, Янка, Алёнка, гаспадыня. Для бацькоў была арганізавана выстава кніг "Раім пачытаць па-беларуску". Спадзяемся, што нашы выхаванцы і іх бацькі пранікліся прыгажосцю і меладычнасцю роднай мовы, зрабілі яшчэ адзін крок да пазнання яе глыбінь і таямніц.