Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.01.2024

Святкуем Калядкі!

Сёння ў нашым дзіцячым садку прайшлі Калядкі. Гэта народнае свята раней у вёсках было традыцыйным. Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў. А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім ў падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася – як сустрэнеш калядны навагодні вечар – так і будзе ўвесь год.

Да Каляд у дзіцячым садку рыхтаваліся: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і беларускія народныя танцы.

Музычная зала была аформлена ў выглядзе сялянскай хаты: стаялі засланыя абрусам стол з рознымі «стравамі», лаўкі, ляжалі ручнікі. У пачатку свята пад гучанне беларускай народнай музыкі Гаспадыня накрывала на стол і чакала гасцей. На працягу свята ў госцi заходзілі Калядоўшчыкі з Казою, Цыганка з Цыганам і канем, Мядзведзь. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі наша свята казачнай атмасферай. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у свяце: спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў гульнях і частаваліся смачнымі прысмакамі. Не абышлося на свяце і без нячыстай сілы: шкодны Чорт хацеў сапсаваць свята, але гэта ў яго не атрымалася.

Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам i вельмiўразiла iх, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.